Чэрцы (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чэ́рцывозера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула, за 10 км на паўднёвы ўсход ад горада Лепель, каля вёскі Чэрцы.

Хуткія факты Чэрцы, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,13 км², даўжыня 0,72 км, найбольшая шырыня 0,26 км, даўжыня берагавой лініі 1,75 км. Найбольшая глыбіня дасягае 6,8 м, сярэдняя 3,6 м. Аб'ём вады ў возеры 0,47 млн. м³. Плошча вадазбору 2,3 км².
Катлавіна возера эварзійнага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Вышыня схілаў катлавіны 5—7, ва ўсходняй частцы да 10—11 метраў. Берагі возера высокія, на поўначы і поўдні нізкія, месцамі сплавінныя. Зона мелкаводдзя стромкая, шырынёй 10—45 м.
Возера эўтрофнае. Зарастае слаба (на адлегласці да 30 м ад берага).

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, акунь і іншыя рыбы.

Каля возера пралягае аўтамабільная дарога Р15.

Remove ads

Літаратура

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. Мн.: Белкартография, 2009. Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads