Чэхі (племя)

племя From Wikipedia, the free encyclopedia

Чэхі (племя)
Remove ads

Чэхі — сярэднявечнае заходнеславянскае племя, якое засяляла цэнтральную частку будучай Чэхіі/Багеміі, а менавіта, цэнтральную і ніжнюю Влтаву. Менавіта яно перадало чэшскаму народу сваю саманазву. Першапачаткова, яно займала параўнальна невялікія тэрыторыі, але было самым шматлікім. Межавала з дулебамі на поўдні, злічанамі і пшаванамі на ўсходзе, літамержычамі на поўначы і лучанамі на захадзе. Галоўны горад чэхаў знаходзіўся ў раёне сучаснай Прагі.

Thumb
Месцазнаходжанне сярэднявечных чэшскіх плямёнаў у межах сучаснай дзяржавы Чэхія.

У IX—X стагоддзі над племем чэхаў умацоўваецца ўлада дынастыі Пржэмысловічаў, якія на працягу некалькіх стагоддзяў змагаліся з родам Слаўнікавічаў з племя злічан, а таксама з Вршоўцамі з племя лучан. Урэшце Пржэмысловічы сабралі ўсе суседнія чэшскія плямёны пад сваёй уладай і сфармавалі адзінае княства Чэхія.

Remove ads

Літаратура

  • История Чехии, Генрих Эдуардович Санчук, Владимир Иванович Пичета, Бася Менделеевна Руколь, А. К. Целовальникова, Иван Иванович Удальцов, Надежда Давыдовна Ратнер, 1947 г.
  • Славянские древности, Любор Нидерле, New Acropolis, 1956
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads