Штучны спадарожнік Зямлі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Штучны спадарожнік Зямлі
Remove ads

Штучны спадарожнік Зямлі (ШСЗ) — касмічны лятальны апарат, выведзены на арбіту вакол Зямлі. Паводле міжнароднай дамоўленасці, касмічны апарат называюць спадарожнікам, калі ён зрабіў не менш за адзін абарот вакол Зямлі, у іншым выпадку яго лічаць ракетным (балістычным) зондам.

Thumb
Макет штучнага спадарожніка Месяца «Клементайн».

Рух штучных спадарожнікаў па сталай арбіце адбываецца пад уздзеяннем толькі сілы прыцягнення.

Хуткасць спадарожніка на колавай арбіце залежыць ад масы планеты, яе радыусу і ад таго, як высока над паверхняй планеты знаходзіцца спадарожнік.

У лік ШСЗ уваходзяць як аўтаматычныя, так і пілотныя касмічныя апараты-спадарожнікі. У залежнасці ад задач, якія выконваюць ШСЗ, іх падзяляюць на навукова-даследчыя, прыкладныя і вайсковыя.

Першы ў свеце ШСЗ быў пушчаны ў СССР 4 кастрычніка 1957, і стаў таксама першым штучным нябесным целам.

Remove ads

Тыпы спадарожнікаў

Вылучаюць наступныя тыпы спадарожнікаў:

  • біяспадарожнікі — спадарожнікі, прызначаныя для навуковых эксперыментаў над жывымі арганізмамі ва ўмовах космасу;
  • спадарожнікі дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі;
  • метэаралагічныя спадарожнікі — спадарожнікі, прызначаны для перадачы даных у мэтах прадказання надвор’я, а таксама для назірання клімату Зямлі;
  • малыя спадарожнікі — спадарожнікі малой вагі (менш за 1 або 0,5 тоны) і памеру. Уключаюць мініспадарожнікі (больш за 100 кг), мікраспадарожнікі (больш за 10 кг) і нанаспадарожнікі (лягчэй за 10 кг), у тым ліку кубсаты і покеткубы;
  • ваенныя спадарожнікі (гл. касмічная зброя) — разведвальныя спадарожнікі і г.д.;
  • спадарожнікі сувязі — спецыялізаваныя спадарожнікі для рэтрансляцыі радыёсігналу паміж пунктамі на паверхні Зямлі;
  • навігацыйныя спадарожнікі — спадарожнікі, якія выкарыстоўваюць для вызначэння месцазнаходжання;
  • касмічныя караблі — пілатуемыя касмічныя апараты;
  • арбітальныя станцыі — доўгачасовыя касмічныя караблі.
Remove ads

Спадарожнікі

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads