Касмічная зброя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Касмічная зброя — комплекс устройстваў і сродкаў для вырашэння ваенных задач у космасе і з космасу, у т.л. з размяшчэннем асобных сістэм на Зямлі і іншых нябесных целах.

Больш інфармацыі Эпохі войн, Баявыя дзеянні ...

Уключае касмічныя комплексы, розныя сродкі паражэння, а таксама выяўлення, суправаджэння, навядзення, баявога кіравання і энергетычнага забеспячэння.

Да сродкаў паражэння адносяцца:

  • прамянёвая зброя (лазерная),
  • пучковая зброя,
  • кінетычная і ЭМВ-зброя (пучкі хваль міліметровага дыяпазону або моцнатокавы пучок зараджаных часціц, які выпраменьвае ў шырокім спектры частот).

Найбольш перспектыўнай і эфектыўнай лічаць лазерную зброю наземнага базіравання. Эфектыўнасць касмічнай зброі значна ўзрасла з выкарыстаннем шматразовых транспартных касмічных караблёў тыпу «Шатл» (ЗША).

У цяперашні час даследаванні і распрацоўка касмічнай зброі перанесены з стратэгічных сістэм у тактычныя, у тым ліку ў сістэмы проціракетнай абароны тэатра ваенных дзеянняў (ЗША, Ізраіль і інш.).

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads