Шабельнік балотны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ша́бельнік балотны[1][2] (Comarum palustre) — від кветкавых раслін роду Шабельнік (Comarum) сямейства Ружавыя (Rosaceae). Беларускія народныя назвы — балотная ружа, ракаўнік, бацяновыя ножкі[2].
Remove ads
Назва
Шабельнік балотны, балотная ружа, ракаўнік[3], бацянавы ножкі, рабіннік, сухалом[4][5], ажэўнік, гравілат, грэбнік, буцянавы ножкі, дзеком, дзекох[3][6]
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з доўгім паўзучым карэнішчам, пакрытым валаскамі. Сцёблы прыўзнятыя, з валаскамі і залозкамі ў верхняй частцы. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, няпарнаперыстае, на доўгіх чаранках. Долі ліста простыя, завостраныя, з пілаватым краем. Кветкі цёмна-чырвонага колеру з фіялетавым ці ліловым адценнем, па 2—5 у шчыткападобных суквеццях. Плод — шматарэшак.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна сустракаецца на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі[7]. Расце на нізінных балотах, забалочаных лугах, па берагах вадаёмаў, у забалочаных лясах. Святлолюбівая расліна, патрабавальная да наяўнасці пажыўных рэчываў у глебе і ўмерана патрабавальная да яе мінеральнага складу[8].
Выкарыстанне
Лекавая, дубільная, меданосная і фарбавальная расліна[2].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 39. — 160 с. — 2 350 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878.
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914.
- Шабельнік балотны: інфармацыя на сайце GRIN
- Сабельник болотный — Comarum palustre: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads