Шабельнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ша́бельнік[1][2] (Comarum) — алігатыпны род кветкавых раслін, які ўваходзіць у падсямейства Rosoideae сямейства Ружавыя (Rosaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя травяністыя расліны ці паўкусты. Сцёблы прамыя або ўздымаюцца. Лісце размешчана чаргова, пёрыста-рассечанае. Кветкі звычайна сабраны ў невялікіх колькасцях ў суквецці-шчыткі. Гіпантыі плоскай або сподкападобнай формы, падчас утварэння пладоў павялічваюцца ў памерах, чырванаватага або бялёсага колеру. Чашалісцікі ў колькасці пяці, з узростам не ападаюць. Пялёсткі — таксама ў колькасці пяці; чырвонага, цёмна-бэзавага або белага колеру. Кветаложа паўшарападобнай формы. Тычынак да 25, з ніткападобнымі ніткамі і шарападобнымі пылавікамі. Песцікі шматлікія. Лік храмасом: n = 7.
Remove ads
Таксанамія
яшчэ 8 сямействаў (па Сістэме APG II) |
яшчэ каля 40 родаў | ||||||||||||||
парадак Ружакветныя | падсямейства Rosoideae | ||||||||||||||
2 віды | |||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Ружавыя | род Comarum | |||||||||||||
яшчэ 44 парадка кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ 2 падсямейства | ||||||||||||||
Сінонімы
- Farinopsis Chrtek & Soják, 1984
- Pancovia Heist. ex Fabr., 1759, nom. rej., non Willd., 1799, nom. cons.
Спіс відаў
- На сайце The Plant List згадваецца 1 від — Comarum palustre L. — Шабельнік балотны, ці Балотная ружа, ці Ракаўнік, ці Бацяновыя ножкі[2].
- Comarum salesovianum
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 39. — 160 с. — 2 350 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads