Шавец-камсамолец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шаве́ц-камсамо́лец — карціна беларускага мастака Юдаля Пэна (1854—1937), напісаная ў 1925 годзе. З'яўляецца часткай збору Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў Мінску. Памер карціны — 99 × 78 см[1].
Карціна экспанавалася на Першай Усебеларускай выстаўцы 1925 года ў Мінску, прысвечанай юбілею рэвалюцыі 1905 года і 400-годдзю беларускага кнігадрукавання[1].
Remove ads
Апісанне
Мастак паказаў маладога шаўца ў невялічкай кустарнай майстэрні, сярод прадметаў яго рамяства. Юнак трымае віцебскую газету «Заря Запада»[2], і гэтым мастак дэманструе цікавасць свайго героя да сацыяльна-палітычных праблем таго часу. Увядзенне тлумачальнага тэксту ў жывапісную кампазіцыю твора па сваёй сутнасці набліжае яго да народнай мастацкай культуры (накшталт лубачных карцінак, шыльдаў і інш)[3]. Гэта дэталь, некалькі просталінейная і наіўная, падрыхтоўвала гледача да ўспрыняцця новага ў вобразе маладога чалавека. Аднак мастаку не ўдалося знайсці шлях да перадачы ўнутранага свету свайго героя. Змены ў характары людзей з прыходам новага жыцця ў гэтым партрэце толькі прадэкларыраваны[2].
Remove ads
Зноскі
- Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 4: 1917-1941 гг. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. т. Л. М. Дробаў, В. Ф. Шматаў] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1990. — 352 с. : іл. ISBN 5-343-00157-2
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads