Шайтараўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ша́йтараўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Шайтарава.

Хуткія факты Шайтараўскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Размяшчэнне

Шайтараўскі сельскі савет размешчаны ў паўночнай частцы Беларусі, на паўночным захадзе Віцебскай вобласці,[1] на захад — паўночны захад ад абласнога цэнтра Віцебск і паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра Верхнядзвінск.

Буйнейшыя рэкі, якія працякаюць па тэрыторыі сельскага савета Дрыса (183 км) са сваім левым прытокам Свольнаю (99 км) (басейн Заходняй Дзвіны). На поўдні сельсавета працякае Заходняя Дзвіна.

Буйных азер на тэрыторыі сельсавета няма, але ў даліне ракі Дрысы, уздоўж яе рэчышча, ляжыць некалькі невялікіх вадаёмаў ледніковага паходжання.[2]

Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Прудзінкаўскі сельсавет у складзе Валынецкага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Прудзінкі. З 9 сакавіка 1929 года ў складзе Боркавіцкага раёна Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Боркавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Дрысенскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 4 сакавіка 1960 года ў склад Валынецкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Дзегцярова II, Забелы I, Забелы II, Кавалеўшчына, Няверава і чыгуначныя будкі 669 км і 670 км)[3]. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Цястоўскага сельсавета[4]. 25 снежня 1962 года Дрысенскі раён перайменаваны ў Верхнядзвінскі. У 1971 годзе скасавана вёска Дзегцярова[5]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Пруднікаўскага сельсавета 23 населеныя пункты[6].

7 лютага 1975 года сельсавет перайменаваны ў Шайтараўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Шайтарава[7]. 8 красавіка 2004 года са складу Шайтараўскага сельсавета былі выключаныя ўсе населеныя пункты на тэрыторыі былога калгаса «Кастрычнік» і ўключаныя ў склад Валынецкага сельсавета (вёскі Булаўкі, Вадва, Дадэкі, Казуліна, Прудзінкі, Стайкі, Філіпова)[8]. 25 чэрвеня 2013 года на тэрыторыі сельсавета ўтворана вёска Казакі[9].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1164 чалавек[10], з іх 89,0 % — беларусы, 7,7 % — рускія, 1,6 % — украінцы[11]; паводле перапісу 2019 года — 1057 чалавек[12].

Склад сельсавета

У склад Шайтараўскага сельсавета ўваходзяць 14 населеных пунктаў:

Вескі, якія раней існавалі на тэрыторыі сельскага савета і зняты з уліку.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads