Шапечынскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шапе́чынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Шапечына.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Асінаўскі сельсавет у складзе Высачанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Асінаўка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Высачанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Лёзненскага раёна, з 12 лютага 1935 года — Багушэўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старабабыльскага сельсавета[1]. 12 мая 1959 года ў склад Бабінавіцкага сельсавета Лёзненскага раёна перададзены 6 населеных пунктаў (Асіпова, Вялікія Калінавічы, Кучыншчына, Малыя Калінавічы, Рудакі і Шніткі)[2]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Віцебскага раёна. 4 сакавіка 1960 года ў склад сельсавета з Астапенскага сельсавета Сенненскага раёна перададзены 4 населеныя пункты (Зарэчча, Кавалі, Лучоса і Пушчаёва)[3]. У 1963 годзе ў склад Багушэўскага сельсавета Сенненскага раёна перададзена вёска Шчытоўка[4]. 24 студзеня 1972 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Шапечына, сельсавет перайменаваны ў Шапечынскі[5]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 14 населеных пунктаў[6]. 16 лютага 1987 года ў склад сельсавета з Акцябрскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў: пасёлак пры чыгуначнай станцыі Дыманова, вёскі Дыманова, Зазыбы 1, Макарава, Мяклава, Навікі, Ражнова і Старынцы[7]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Замастоцкага сельсавета (13 населеных пунктаў: вёскі Вялікая Чэрніца, Гаравыя, Замасточча, Лядзенкі, Лядзішча, Ляхі, Саўчанкі, Скрыдлева, Слабада, Стрыганцы, Уладзіміраўка, Чарнецкі Мох і Шылкі)[8].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2511 чалавек[9], з іх 88,4 % — беларусы, 9,7 % — рускія, 0,6 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года — 2039 чалавек[11].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads