Шарлота Бельгійская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шарлота Бельгійская
Remove ads

Шарлота (фр.: Marie Charlotte Amélie Augustine Victoire Clémentine Léopoldine; 7 чэрвеня 184019 студзеня 1927) — імператрыца-кансорт Другой Мексіканскай Імперыі.

Хуткія факты Шарлота Бельгійская, Нараджэнне ...

Адзіная дачка караля Леапольда I і Луізы Арлеанскай.

Remove ads

Біяграфія

Шарлота 27 ліпеня 1857 года ўзяла шлюб з аўстрыйскім эрцгерцагам Максіміліянам, малодшым братам імператара Франца Іосіфа[6]. Той прызначыў Максіміліяна віцэ-каралём Ламбарда-Венецыянскага каралеўства і пара некалькі гадоў правяла ў Італіі.

У 1863 годзе пры падтрымцы французскага імператара Напалеона III Максіміліян атрымаў тытул і карону Імператара Мексікі.

У 1864 годзе пара прыбыла ў Мексіку, каранавалася і засталася жыць у Мехіка. Як імператрыца, Шарлота змяніла імя і стала звацца на іспанскі манер Карлотай.

Пасля ўсяго некалькіх месяцаў пасля каранацыі Напалеон III вырашыў спыніць свой мексіканскі праект і пакінуў Максіміліяна без падтрымкі, калі ён сутыкнуўся з рэспубліканскімі паўстанцамі на чале з Беніта Хуарэсам і супрацьдзеяннем ад Злучаных Штатаў.

Шарлота, якая бачыла няўстойлівасць становішча, вярнулася ў Еўропу, дзе паспрабавала знайсці падтрымку для мужа, аднак яе высілкі былі марныя. Сумныя весткі з Мексікі і няўдача місіі падарвалі здароўе Шарлоты, у яе праявіўся моцны стрэс і сімптомы шызафрэніі.

У Мексіку яна так і не вярнулася, пакутавала на шызафрэнію і наступныя гады жыла пад наглядам урачоў у сваім замку пад Бруселем. Яна памерла так і не ведаючы, што ў 1867 годзе яе муж быў расстраляны[6].

Шарлота і Максіміліян не мелі дзяцей. У 1865 годзе імперская пара ўсынавіла Агусціна і Сальвадора Ітурбідэ, унукаў былога імператара Першай Мексіканскай Імперыі Агусціна дэ Ітурбідэ. Пасля падзення манархіі ўсынаўленне страціла сілу.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads