Шарль-Нікаля Кашэн (Малодшы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шарль-Нікаля Кашэн, таксама званы Кашэн Малодшы альбо Кашэн-сын (франц. Charles Nicolas Cochin, Cochin le fils; 22 лютага 1715, Парыж — 29 красавіка 1790, Парыж) — французскі малявальшчык і гравёр, а таксама пісьменнік і гісторык мастацтва; выдатны майстар французскай кніжнай ілюстрацыі XVIII стагоддзя.
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік вялікай сям’і патомных мастакоў, малявальшчыкаў і гравёраў. Найбольш вядомыя гравёры Нікаля Кашэн, Шарль-Нікаля Кашэн (Старэйшы) і Луіза Магдалена Кашэн (1686—1767).
Кашэн Малодшы — сын гравёра Шарля-Нікаля Кашэна (Старэйшага) (1688—1754) і Мадлен Хортэмельс (1686—1767), якая таксама была вядомым парыжскім гравёрам на працягу прыкладна пяцідзесяці гадоў. Першыя ўрокі майстэрства атрымаў у сям’і. З ранняга дзяцінства адрозніваўся талентам мастака. Акрамя таго, выяўляў вялікія здольнасці да навук і асабліва да моў (лацінская, англійская і італьянская мовы, прачытаў працу філосафа Джона Лока ў арыгінале), веданне якіх саслужыла яму вялікую службу ў пазнейшай дзейнасці. Акрамя бацькі, настаўнікам Ш. Н. Кашэна ў афорце быў Жак-Філіп Леба, дасведчаны гравёр, які працаваў па арыгіналах Антуана Вато для збору П’ера Кроза.
Першую сваю гравюру стварыў ва ўзросце дванаццаці гадоў, у 1727 годзе. Ва ўзросце дваццаці двух гадоў Шарль-Нікаля Кашэн адмовіўся ад жывапісу і цалкам прысвяціў сябе гравюры. Апроч таго, што ён валодаў талентам жывапісца, Кашэн карыстаўся добрымі сувязямі ў свеце мастацтва. У 1731 годзе быў прыняты ў Каралеўскую Акадэмію жывапісу і скульптуры.
Remove ads
Зноскі
- Charles-Nicolas (II) Cochin
- Charles-Nicolas Cochin // European Theatre Architecture — Arts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Union List of Artist Names — 2017. Праверана 11 кастрычніка 2018.
- KulturNav — 2016. Праверана 28 лютага 2016.
- https://www.npg.org.uk/collections/search/person/mp50746/charles-nicolas-cochin?role=art Праверана 6 студзеня 2021.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads