Шарль-Сімон Фавар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шарль-Сімон Фавар (фр.: Charles-Simon Favart; 13 лістапада 1710, Парыж — 12 мая 1792, там жа) — аўтар лібрэта камічных опер і тэатральных п’ес.
Remove ads
Біяграфія
З 1732 года ствараў п’есы для парыжскіх кірмашовых тэатраў, а з 1743 па 1745 гады быў рэжысёрам тэатра «Апера-Камік». У 1745—1750 гадах жыў і працаваў у Бруселі. У 1751 годзе вярнуўся ў Парыж. Яго жонка, спявачка і актрыса Мары Жусцін дзю Рансерэ (du Ronceray, 1727—1772), дэбютавала ў Парыжы ў 1744 годзе. Найлепшымі яе ролямі лічыліся ролі сялянак у «Анэт і Любін» (Annette et Lubin) Блеза і «Басцьенэ і Басцьене» Моцарта. Разам з мужам напісала каля 90 п’ес для тэатра.
Творы Фавара былі выдадзены ў Парыжы ў 1850 годзе пад назвай «Сачыненні спадара і спадарыні Фавар» (Oeuvres de M. et M-me Favart). Муж і жонка Фавар фігуруюць у камічнай оперы Жака Афенбаха «Мадам Фавар» (1878).
Remove ads
Зноскі
- Charles Simon Favart // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Charles-Simon Favart // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- Г. Риман Фавар // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. Энгель — М.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 3. — С. 1306.
- Gallica — 1997.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads