Шарль-Франсуа Дабіньі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шарль-Франсуа Дабіньі
Remove ads

Шарль-Франсуа Дабіньі (фр.: Charles-François Daubigny; 15 лютага 1817, Парыж — 19 лютага 1878, там жа) — французскі мастак, удзельнік барбізонскай школы.

Хуткія факты Шарль-Франсуа Дабіньі, Дата нараджэння ...

У пачатку біяграфіі Дабіньі адбыўся пераезд у Італію. Потым ён вучыўся ў Парыжы разам з Полем Дэларошам. Нягледзячы на тое, што яго адносяць да Барбізонскай школы, Шарль-Франсуа ніколі не жыў у Барбізоне.

Апошнія 30 гадоў ён правёў пераважна ў плывучай хаце на рэках Сене, Уазе. Самыя знакамітыя працы мастака якраз малююць берагі, абшары гэтых рэк. Дабіньі надзвычай паспяхова мог перадаваць атмасферу світання, змяркання, месяцовага святла. Познія работы ў біяграфіі Шарля-Франсуа Дабіньі выкананы ў вялікім памеры. Манэ і Будэм былі надзвычай уважлівыя да яго карцін.

Выпрабаваў уплыў Рэмбранта. У Луўры капіраваў жывапіс галандскіх майстроў, асабліва прыцягвалі яго творы Я. Рэйсдала і Хобэмы. У 1835—1836 гг. Дабіньі наведаў Італію, а ў 1866 г. адправіўся ў Галандыю, Вялікабрытанію і Іспанію. Але гэтыя паездкі практычна не знайшлі адлюстравання ў творчасці мастака, амаль усе яго працы прысвечаны французскім ландшафтам. Шматлікія малюнкі ў спадчыне майстра сведчаць, што ён шмат пісаў з натуры. У 1840 г. працаваў у тэхніцы афорта. Раннія творы Дабіньі выкананы ў традыцыях класіцызму, але з часам жывапісец звяртаецца да рэалістычнага пейзажа. Аб гэтай тэндэнцыі гаворыць палатно «Жніво» (Луўр, Парыж), выстаўленае ў парыжскім Салоне ў 1852 г. Упрыгожаныя дэкаратыўныя ландшафты ў першых працах мастака змяняюцца простымі і сціплымі вясковымі краявідамі, створанымі ў выніку карпатлівай працы на натуры.

Remove ads

Зноскі

1. Charles-François Daubigny

2. Charles-Francois Daubigny // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Léonore databaseministère de la Culture.

4. Lavigne H. état civil d'artistes françaisParis: 1881. — P. 152.

5. Moiroux J. Le cimetière du Père-LachaiseParis: 1908. — P. 120.

6. KulturNav — 2016. Праверана 27 лютага 2016.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads