Шарль Герэн (мастак)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шарль Франсуа Праспер Герэн (фр.: Charles-François-Prosper Guérin; 21 лютага 1875, Санс — 19 сакавіка 1939, там жа) — французскі мастак. Яго бацькам часта называюць мастака Жана Мішэля Праспера Герэна, аднак гэтая інфармацыя, па ўсёй бачнасці, памылковая.
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы ў Гюстава Маро. Выстаўляўся ў Салоне з 1897, у «Восеньскім салоне» з 1903, у «Салоне Незалежных» з 1906. Выставы былі ў шматлікіх еўрапейскіх гарадах, уключаючы Мюнхен у 1898, 1900 і 1911, Брусель у 1908, Амстэрдам у 1912 і Рым у 1913. Попыт на яго карціны зваліўся пасля Першай сусветнай вайны, аднак ён працягваў працаваць і ў 1923 годзе стаў адным з заснавальнікаў Салона дэ Цюільры.
Remove ads
Творчасць
Герэн быў прыхільнікам Манэ і Рэнуара. Аднак стылістычна яго можна зблізіць з мастакамі групы «Набі» (Банар, Вюяр, Дэні).
- Ілюстраваў некалькі кніг, у тым ліку «Дафніс і Хлоя» і працы Калет.
- Праектаваў мастацкія афармленні і касцюмы для тэатра.
Зноскі
- Charles François Prosper Guerin
- Charles François Prosper Guérin — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads