Шаршуны (аграгарадок)

аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Шаршуны (аграгарадок)map
Remove ads

Шаршу́ны[1] (трансліт.: Šaršuny, руск.: Шершуны) — аграгарадок (да 2014 г. пасёлак[2]) у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шаршунскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

Назва адыменная, ад дахрысціянскага аднаасноўнага балцка-літоўскага антрапоніма (імя) Šaršas.[крыніца?]

У сучаснай літоўскай антрапаніміі вядомае прозвішча Šaršūnas, якое, маючы патранімічны суфікс -ūn-, выводзяць ад пачатковага Šaršas.[крыніца?]

Побач з Шаршунамі — вёскі з адыменнымі назвамі балцка-літоўскага паходжання Раўкуццевічы, Даўбарова, Кукелеўшчына, Мітраўшчына (цяпер Мідраўшчына).[крыніца?]

Remove ads

Прыкметныя мясціны

За вёскай Шаршуны, калі ехаць на Даўбарова, —добраўпарадкаваныя крыніцы, з якіх плыні злева цякуць у раку Удру. Цераз раку, на яе левым беразе — вёска Курганы, названая так ад наяўнасці курганоў.

За некалькі кіламетраў ад Шаршунаў ва ўсходні бок — балцкае гарадзішча ля вёскі Дворышча.

Царква

У 2018 годзе пачалося будаўніцтва храмавага комплексу св. Іаана Прадцечы на сродкі вядомага расійскага мільярдэра Міхаіла Гуцырыева.[3]

3 кастрычніка 2018 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын на заснаванне царквы і ўзвядзенне крыжа ў будуемым храме ў гонар Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана, падчас якога здзейсніў закладку каменя і памятнай граматы ў падмурак храма.[4]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Шаршуны́
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads