Удра

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Удра́, Удранка — рака ў Лагойскім, Мінскім і Маладзечанскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Рыбчанка (басейн Віліі).

Хуткія факты Удра, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

Назва Удра балцкага паходжання.[крыніца?]

Корань *Ud- адносіцца да старабалцкай гідранімічнай асновы Ud- : Vad- : Ved-.[крыніца?]

Да балцкага *vad- / ud- «вада». Ад яго з устаўным -n- літоўскае vanduo, прускае (w)undan, unds.[крыніца не паказана 89 дзён]

Без устаўнога -n- у гідронімах (у аднаасноўных тыпу літоўскага гідроніма Vadagà / Vedegà, сожскага Удуга, у двухасноўных тыпу прускага Asege-wad «Яршовае возера», яцвяжскага Ясельда), таксама на моўнай перыферыі: латышскае vada «поплаў», літоўскае vadė, vadaksnis «месца, якое залівае вада» (адсунулася, каб саступіць вытворным ад vesti «весці»: vadas «правадыр», vada «нагода; кіраванне»).[крыніца?]

Далей да індаеўрапейскага «воднага» кораня *aṷed- : aud- : ūd-, якое ад *aṷ(e)- «апырскваць, увільгатняць, цячы»[1][2].

З тым жа гідранімічным пашыральнікам -r-, што і ў назве Удра, корань *Ud- у назвах літоўскай ракі Ūdara[3], ракі і возера Удрай[ru] (у басейне Ловаці). Пазнейшы варыянт кораня Выд- у рачных назвах Выдзега[ru] (< Udega, у басейне ракі Удрай), Выдраж / Выдрыжа / Выдра (прыток Сажа)[4].

Літоўскія гідронімы тыпу Ūdr-upis, Ūdroklis, Ūdrelis мяркуюцца ад літоўскага ūdra «выдра», але могуць сягаць і адпачатнага *udras «вадзяны, водны», ад якога стараіндыйскае udráḥ «усякая вадзяная жывёла».[крыніца?]

Пашыральнік -r- вядомы ў літоўскім назва- і словаўтварэнні: tikti «адпавядаць, прыдавацца» — tikras «сапраўдны, прыдатны»[5].

Назва Удра значыць «Плыткая (рака)».[крыніца?]

Remove ads

Водаапісанне

Даўжыня ракі складае 26 км. Плошча — вадазбору 188 км².

Пачынаецца за 1 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Малыя Бясяды Лагойскага раёна, упадае ў Рыбчанку за 2,5 км у напрамку на поўнач ад Радашковічаў. Вадазбор у межах Мінскага ўзвышша. Рэчышча звілістае.

Сярод прытокаў — рэчка Лукавая, ручай Цёплы Стан. Прыкладна за 500 м у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Удранка і каля адселенай у 2018 г. вёскі Пральня на рацэ пабудаваны сажалкі.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads