Шаршуны (аграгарадок)
аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шаршу́ны[1] (трансліт.: Šaršuny, руск.: Шершуны) — аграгарадок (да 2014 г. пасёлак[2]) у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шаршунскага сельсавета.
Remove ads
Назва
Ёсць літоўскае прозвішча Šaršūnas, якое выводзяць ад Šaršas, Šaršys[3].
Прыкметныя мясціны
За вёскай Шаршуны, калі ехаць на Даўбарова, —добраўпарадкаваныя крыніцы, з якіх плыні злева цякуць у раку Удру. Цераз раку, на яе левым беразе — вёска Курганы, названая так ад наяўнасці курганоў.
За некалькі кіламетраў ад Шаршунаў ва ўсходні бок — балцкае гарадзішча ля вёскі Дворышча.
Царква
У 2018 годзе пачалося будаўніцтва храмавага комплексу св. Іаана Прадцечы на сродкі вядомага расійскага мільярдэра Міхаіла Гуцырыева.[4]
3 кастрычніка 2018 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын на заснаванне царквы і ўзвядзенне крыжа ў будуемым храме ў гонар Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана, падчас якога здзейсніў закладку каменя і памятнай граматы ў падмурак храма.[5]
- Кантора
- Школа
- Крама
- Школа
- Клуб
- Былая амбулаторыя
- Новая царква
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Шаршуны́
- Lietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. C. 892.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
