Шахматная натацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шахматная натацыя — сімвальнае абазначэнне, якое дапамагае адлюстроўваць паслядоўнасць і якасць хадоў у шахматах. Натацыя адлюстроўвае паслядоўнасць хадоў, фігуры і іхнія перамяшчэнні па дошцы. У большасці краін свету прынятая алгебраічная шахматная натацыя[1].
Правілы запісу
У натацыі ход запісваецца ў наступным фармаце:
- скарочанае абазначэнне фігуры, якая ходзіць: Кр — кароль, Ф — ферзь, Л — ладдзя, С — слон, К — конь, для пешкі скарачэнне не ўжываецца;
- поле, на якім стаіць фігура: гарызанталь+вертыкаль;
- пунктуацыйны раздзяляльны знак: найчасцей працяжнік, для ўзяцця — знак ×;
- поле, куды ходзіць фігура;
- пунктуацыйны знак для каментарыя ці выніку ходу (не абавязкова): для шаха — знак +, для мата — #, для нічыёй — знак =; каментарыі: ! — добры ход, ці !! — неймаверны ход, ? — благі ход, ?? — вельмі благі ход, ?! — рызыкоўны.

Калі пешка пры сваім ходзе зрабіла пераўтварэнне, дасягнуўшы апошняй гарызанталі, пасля поля, на якое яна пахадзіла, пазначаецца фігура, у якую яна пераўтвараецца[2] Напрыклад, c8Ф.
Ракіроўка пазначаецца адмысловым спосабам: для кароткай ракіроўкі ўжываецца запіс 0-0, для доўгай 0-0-0.
Remove ads
Прыклад ужывання
Прыклад запісу дзіцячага мата ў поўнай алгебраічнай натацыі:
- 1. e2—e4 e7—e5
- 2. Сf1—c4 Кb8—c6
- 3. Фd1—h5?! Кg8—f6??
- 4. Фh5×f7#
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads