Шашкоўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Шашкоўскі сельсаветmap
Remove ads

Шашко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Шашкі. Плошча 21945 га.

Хуткія факты Шашкоўскі сельсавет, Краіна ...
Thumb
Будынак сельсавета

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Шашкоўшчынскі сельсавет у складзе Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Шашкоўшчына. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 4 студзеня 1964 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старынскага сельсавета[1]. У 1970-я гады на тэрыторыі сельсавета ўзнік пасёлак, які 18 жніўня 1972 года атрымаў назву Нёман[2]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Аталезскага сельсавета (9 населеных пунктаў: аграгарадок Аталезь, вёскі Апечкі (Стаўбцоўскі раён), Жаўнеркавічы, Жукаў Барок, Кругліца, Лапкі, Семенчыцы, Тулёнка і хутар Хутар-Барок)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (22 населеныя пункты) — 1757 чалавек[4], з іх 67,0 % — беларусы, 28,2 % — палякі, 3,8 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года (31 населены пункт) — 2090 чалавек[6].

28 красавіка 2017 года хутару Хутар-Барок нададзены статус вёскі[7].

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 18 жніўня 1972 г. Аб найменаванні населенага пункта, які ўзнік на тэрыторыі Шашкоўскага сельсавета Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 24 (1362).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads