Шашцін-Стражэ
горад у Славакіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шашцін-Стражэ (славацк.: Šaštín-Stráže; ням.: Schoßberg-Strascha; венг.: Sasvár-Morvaőr) — горад у раёне Сеніца Трнаўскага края заходняй Славакіі.
Першапачаткова ўяўляў сабой дзве асобныя вёскі. Шашцін-Стражэ з’яўляецца адным з наймаладзейшых гарадоў Славакіі, атрымаўшы статус горада толькі 1 верасня 2001 года.
Remove ads
Геаграфія
Горад размяшчаецца на поўначы Загор’я за 18 км ад Сеніцы і за 65 км ад Браціславы. Рака Міява працякае паўз горад, падзяляючы яго на дзве часткі.
Гісторыя
Сучасны горад узнік аб’яднаннем двух паселішчаў — Шашцін і Стражэ над Міяваў. Шашцін упершыню згадваецца ў 1218 годзе як вартавая крэпасць Венгерскага каралеўства. Гэтая вёска мае шчыльнае гістарычнае дачыненне да этнічнай групы секеяў. Шашцін і Стражэ над Міяваў былі аб’яднаныя ў 1961 годзе пад агульнай назвай «Шашцінске Стражэ» (славацк.: Šaštínske Stráže). У 1971 мястэчка набыло цяперашнюю назву.
Горад знакаміты сваёй базілікай Св. Марыі, якая з’яўляецца месцам паломніцтва хрысціянскіх вернікаў.
Remove ads
Дэмаграфія
Паводле перапісу 2001 года колькасць насельніцтва горада налічвае 5005 чалавек. Нацыянальны склад: 95,44 % — славакі, 2,06 % — цыгане і 1,50 % — чэхі[2].
Рэлігійны склад: 88,45 % — рыма-каталікі, 7,31 % — людзі без прыналежнасці да рэлігіі і 1,34 % — лютэране[2].
Зноскі
- Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr_obce=AREAS_SK] . Statistical Office of the Slovak Republic (31 сакавіка 2025). Праверана 31 сакавіка 2025.
- Municipal Statistics(недаступная спасылка). Statistical Office of the Slovak republic (25 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2007. Праверана 28 кастрычніка 2014.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads