Швецыя старажытная і сучасная
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Швецыя старажытная і сучасная (лац.: Suecia antiqua et hodierna) — кніга з ілюстрацыямі геаграфічных аб'ектаў Швецыі перыяду вялікадзяржаўнасці.

Кароткае апісанне
У выданні змяшчаецца 353 гравюр, выкананых па малюнках архітэктара Эрыка Дальберга, які ўзяўся за гэты праект па каралеўскім даручэнні. Дальберг пачаў сваю працу ў 1660 годзе. Ён аб'ехаў розныя рэгіёны Швецыі, дзе на месцы рабіў шматлікія малюнкі панарам гарадоў, асобных гістарычных будынкаў, а таксама карт. Медзярыты не заўсёды былі вельмі дакладнымі, паколькі Дальберг маляваў таксама запланаваныя ім перабудовы, якія часткова не былі рэалізаваны. Акрамя таго, нярэдка ён маляваў людзей у няправільным маштабе ў адносінах да збудаванняў. Такім чынам нямала будынкаў здаваліся больш вялікімі і пампезным, чым былі на самай справе.
Для вырабу гравюр Дальберг наняў лепшых майстроў у Францыі і Галандыі. Ён сам ездзіў у Парыж, каб назіраць за працай. Каля 1670 года, у выніку вайны з Даніяй, праца над кнігай была перапыненая на дзесяць гадоў. Архітэктар памёр у 1703 годзе, пакінуўшы сваю працу незавершанай. З 1720 года альбом паступіў у продаж і за дзесяць гадоў тыраж быў цалкам распрададзены. Пасля было зроблена шмат перавыданняў, апошняе з якіх было апублікавана ў 1924 годзе.

Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads