Шпрыц
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шпрыц (ад ням.: spritzen — пырскаць) — агульная назва інструментаў, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне, тэхніцы і кулінарыі для ўвядзення і вывядзення вадкасцяў і газаў з выкарыстаннем поршневага ціску.

Медыцынскі шпрыц
Медыцынскі шпрыц прызначаны для ін’екцый, дыягнастычных пункцый, адсмоктвання паталагічнага змесціва з поласцей.
Апісанне

Звычайна шпрыц ўяўляе сабой полы градуяваны цыліндр з конусам, на які насаджваецца іголка, і адкрытым канцом, праз які ўводзіцца ў цыліндр шток з поршнем.
У XX стагоддзі былі найбольш распаўсюджаныя шпрыцы з цыліндрам са шкла і астатнімі часткамі з храмаванага металу.
У 1980-х атрымалі шырокае распаўсюджванне шпрыцы аднаразовага прымянення (ШАП, гутарковая назва: аднаразовы шпрыц), практычна цалкам вырабленыя з пластмасы, за выключэннем іголкі, якая па-ранейшаму вырабляецца з металу. У шпрыца ёсць таксама вялікая колькасць жаргонных назваў на слэнгу наркаманаў.
Ужываюцца таксама шпрыц-цюбікі для аднаразовага ўвядзення лекаў.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шпрыц
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads