Шранява (герб)
шляхецкі герб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шраня́ва (польск.: Szreniawa) — прыватнаўласніцкі герб, вядомы з канца XIV ст.. Мае ўласна польскае паходжанне і быў створаны ў гонар рыцарскай кавалерыі, якая вылучылася падчас бітвы на рацэ Шранява. У Вялікім Княстве Літоўскім з'явіўся пасля Гарадзельскай уніі 1413 года.

Гербам карысталіся каля 120 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Квілецкія, Ліпскія, Любамірскія, Рагозы, Скіндары, Стадніцкія.
Remove ads
Апісанне
У чырвоным полі сярэбраная хвалістая стужка, на якой сярэбраны крыж; клейнод — над прылбіцай з каронай галава льва паміж 2 турынымі рагамі са званочкамі.
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шранява (герб)
- Шранява (герб) на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
- Herbu Sreniawa
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads