Штадлер Мінск

машынабудаўнічае прадпрыемства Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

ЗАТ «Штадлер Мінск» — беларускае прамысловае прадпрыемства па вытворчасці чыгуначнага рухомага саставу, частка міжнароднага канцэрна Stadler Rail[2].

Хуткія факты Штадлер Мінск, Тып ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Stadler FLIRT ЭПг Мінскіх гарадскіх ліній.

19 сакавіка 2010 года паміж Беларускай чыгункай і швейцарскай кампаніяй Stadler Rail AG быў заключаны кантракт на пастаўку 10 цягнікоў «Stadler FLIRT»[3].

У снежні 2011 года ААТ «Белкамунмаш» і Stadler Rail заснавалі сумеснае прадпрыемства ў Фаніпалі Мінскай вобласці — ААТ «Электрычны транспарт»[4]. У 2012 годзе прадпрыемства стала рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны «Мінск».

6 лістапада 2013 года «Электрычны транспарт» перайменавалі ў «Штадлер Мінск»[5]. У 2014 годзе кампанія Stadler Rail выкупіла беларускую долю і стала адзіным уладальнікам акцый прадпрыемства. 16 студзеня 2015 года «Штадлер Мінск» пераўтварылі з ААТ у ЗАТ.

У чэрвені 2022 года набылі моц заходнія санкцыі ў дачыненні да Беларусі і Расіі, якія вымусілі кампанію значна скараціць дзейнасць у Фаніпалі. З прычыны абмежаванняў станам на 2024 года на беларускім заводзе не вырабляюць ні адзін від транспарту. Як і раней дазволены толькі механічныя працы з кампанентамі.[1].

Remove ads

Уласная вытворчасць

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads