Шугалей 2
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шугалей 2 — расійска-туніскі баявік рэжысёра Максіма Брыўса, анансаваны 6 верасня 2020 года[1]. Кінакарціна заснавана на рэальнай гісторыі двух расіян, якія трапілі ў палон да баевікоў у Лівіі.
Remove ads
Перадгісторыя
5 ліпеня 2019 году выданне Bloomberg заявіла, што ў Лівіі арыштаваны двое расiян (Максім Шугалей і Самер Суэйфан) з Фонду абароны нацыянальных каштоўнасцяў (раней Фонд абвінавачваўся ва, нiбыта, умяшанні ў шэраг выбарных кампаній у афрыканскіх краінах[2][3]), якіх абвінавачвалі ў спробе паўплываць на прэзідэнцкія выбары. Пракуратура часовага ўрада Лівіі ў Трыпалі заяўляла, што расiяне спрабавалі дамагчыся сустрэчы з Саіфам аль-Ісламам Кадафі. У прыватнасці, ім двойчы ўдалося наведаць палітыка ў яго доме ў Зінтане[4][5][6]. Міністэрства замежных спраў Расіі звярнулася з афіцыйным запытам у МЗС Лівіі для высвятлення абставінаў затрымання. Расіянам не далі адваката і не дапусцілі супрацоўнікаў пасольства. Расійскія дыпламаты накіравалі ўладам Лівіі ноту пратэсту[7]. Кіраўнік Фонду аховы нацыянальных каштоўнасцяў Аляксандр Малькевіч заявіў, што «нікога не бянтэжыць, што выбараў няма». Малькевіч адзначыў, што ў Лівіі нават не прыняты закон аб выбарах, у парушэнні якога абвінавачваюць расiян[8]. У ФАНК пры гэтым заявілі, што іх супрацоўнікаў катавалі ў турме, а сам інцыдэнт назвалі «палітычным шантажом»[9].
1 мая 2020 г. выйшаў фільм «Шугалей», што зняты па ініцыятыве і падтрымцы ФАНК[10]. Кіраўнік фонду Аляксандр Малькевіч, які актыўна сачыў за лёсам захопленых расіян Максіма Шугалея і Самера Суэйфана і часткова ўдзельнічаў у іх вызваленні, заявіў, што фільм павінен быў прыцягнуць грамадскасць да іх гісторыі, а таксама дапамагчы зрушыць з мёртвай кропкі ў перамовах па іх вяртанні[11].
Remove ads
Сюжэт
Дзеянні фільма адбываюцца праз год пасля першай часткі. Максім Шугалей і Самер Суэйфан усё яшчэ ўтрымліваюцца ў турме Мітыга баевікамі, звязанымі з урадам нацыянальнай згоды Фаіза Сараджа. Яго апанент фельдмаршал Халіфа Хафтар, з прычыны пачатку турэцкай інтэрвенцыі, прыпыняе наступленне на сталічны Трыпалі і загадвае адысці да лініі Сірт—Джуфра, дзе цяпер разгортваюцца асноўныя баі.
Сілы Сараджа і іх заходнія спонсары падключаюць ліберальныя расійскія СМІ, каб праз іх данесці думку аб шпіянажы з боку зняволеных супраць трыпалітанскіх уладаў. У той жа час Шугалея і Суэйфана прымушаюць прызнацца ў зборы разведданых падчас сваёй сацыялагічнай місіі, аднак тыя не пагаджаюцца. Між тым Максім перадае на волю вестку, уключаючы інфармацыю аб укладзе баевікоў і іх памагатых, сабраную падчас зняволення. У нейкі момант баевікі даведаліся пра каналы сувязі Шугалея і прыбраюць усіх, хто ўдзельнічаў у перадачы паведамленняў.
У гэты момант Фаіз Сарадж аказваецца ў цяжкім становішча з-за рускіх, так як з аднаго боку іх нельга адпусціць, таму-што палонныя могуць раскрыць небяспечныя даныя. Таксама Шугалея і Суэйфана нельга забіць, так як гэта прыцягне за сабой розныя ўскладненні. Тады вырашана было перавесці палонных з турмы баевікоў у больш камфартабельныя ўмовы. Пасля гэтага расійскія дыпламаты, якія займаліся пытаннем вызвалення суайчыннікаў, губляюць інфармацыю пра месцазнаходжанне зняволеных.
Фільм заканчваецца тытрамі, дзе было сказана, што лёс Шугалея і Суэйфана застаецца невядомым.
Remove ads
У ролях
Гл. таксама
Зноскі
- Премьера остросюжетного боевика «Шугалей-2» — в воскресенье на НТВ . НТВ (31.08.2020).
- «Проект»: связанные с Пригожиным политтехнологи работают в 20 африканских странах(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2019. Праверана 20 верасня 2020.
- МИД РФ выясняет причины задержания в Ливии россиян. 2019-07-08. Праверана 2019-08-05.
- Задержанным сотрудникам российского фонда в Ливии предъявили обвинения. 2019-07-06. Праверана 2019-08-05.
- Малькевич назвал политическим шантажом удержание властями Ливии граждан РФ. 2019-07-23. Праверана 2019-08-05.
- «Шугалей» — художественный фильм быстрого реагирования // Regnum, 8 мая 2020
- Премьера, которую нельзя пропустить: остросюжетный фильм «Шугалей» покажут на телеканале НТВ // Версия, 27 апреля 2020
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads