Шуміліна (станцыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шуміліна (станцыя)map
Remove ads

Шумі́ліна (трансліт.: Šumilina, руск.: Шумилино)[2] — станцыя Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці. Размешчана ў гарадскім пасёлку Шуміліна; на лініі Віцебск — Полацк, паміж станцыяй Язвіна і прыпыначным пунктам Добрына.

Хуткія факты Шуміліна, Аддзяленне чыг. ...

На станцыі чатыры пад’язныя і пяць станцыйных пуцей, вядзецца грузавая работа[3].

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Будынак станцыі ў 1870 годзе.

Адкрыта 17 кастрычніка 1866 года. Будынак вакзала — двухпавярховы. Пабудаваны паводле распрацаванага для Дынабургска-Віцебскай чыгункі тыповага праекту вакзалаў 2-га класа. На першым паверсе былі памяшканні для пасажыраў (залы чакання I, II і III класаў, буфет, туалетны пакой) і адміністрацыі станцыі (для начальніка, памочніка начальніка, тэлеграф, білетныя касы). На другім паверсе былі кватэры начальніка станцыі, ягонага памочніка і іншых работнікаў. Акрамя вакзала, у комплекс станцыі ўваходзілі воданапорная вежа, пакгаўз, чыгуначныя майстэрні, а таксама былі пабудаваны жылыя дамы для персаналу і Свята-Мікалаеўская царква. Царква, майстэрні і воданапорная вежа да нашага часу не захаваліся[4].

Да 1962 года станцыя мела назву Сіроціна (па назве мястэчка, што знаходзіцца за 9 кіламетраў ад Шуміліна)[5].

У лістападзе 2014 года перад будынкам станцыі быў усталяваны бюст Паўлу Мельнікаву  (руск.). Перад помнікам устаноўлены камень з тэкстам тэлеграмы пра адкрыццё чыгуначнай лініі ў 1866 годзе[6].

Remove ads

У кіно

На шумілінскім вакзале здымалі адну са сцэн фільма «Чорная бяроза»[7].

Зноскі

  1. Архангельский А.С., Архангельский В.А. Железнодорожные станции СССР: Справочник. В двух книгах. Кн. II. — Масква: Транспорт, 1981. — С. 234.
  2. Екатерина Осовская. Развиваться и идти дальше (руск.). xpress.by (2 кастрычніка 2021). Праверана 17 снежня 2021.
  3. Сяргей Ермалаеў. Шумілінскі вакзал(недаступная спасылка). shumilino.by (10 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2022. Праверана 30 сакавіка 2021.
  4. Архангельский А.С., Архангельский В.А. Железнодорожные станции СССР: Справочник. В двух книгах. Кн. II. — Масква: Транспорт, 1981. — С. 297.
  5. Сяргей Ермалаеў. Адкрыты помнік Паўлу Мельнікаву(недаступная спасылка). shumilino.by (24 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2021. Праверана 17 снежня 2021.
  6. Марина Павлова. Шумилинскому вокзалу – 140 лет (руск.)(недаступная спасылка). vitebsk.cc (26 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2021. Праверана 26 сакавіка 2021.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads