Шураны
горад у Славакіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шураны (да 1927 года — Вялікія Шураны; славацк.: Šurany, венг.: Nagysurány) — горад у раёне Новэ Замкі Нітранскага края на паўднёвым захадзе Славакіі.
Remove ads
Гісторыя
Археалагічныя даследаванні паказваюць, што абшар сучаснага горада заселены яшчэ ў неаліце. Упершыню горад згаданы пад 1138 годам як «villa Suran» у лісце венгерскага караля Белы II. У XIV стагоддзі пабудавана крэпасць. У 1663—1684 — пад турэцкай акупацыяй. У 1725 годзе крэпасць зруйнавана. У 1832 годзе Шураны сталі каралеўскім горадам. У 1854 годзе ў горадзе заснавана цукровая фабрыка[1], закрытая ў 2000 годзе. Горад быў у складзе Венгрыі да 1920 года.
Remove ads
Геаграфія
Шураны стаяць на вышыні 123 м над узроўнем мора, займаюць плошчу ў 59,812 км²[2]. Горад размяшчаецца ў Дунайскай нізіне каля ракі Нітры за 13 км ад Новых Замкаў і прыкладна за 100 км ад Браціславы.
Дэмаграфія
Паводле перапісу 2001 года, колькасць насельніцтва 10 491 чалавек. Нацыянальны склад: 97,28 % — славакі, 1,12 % — венгры, 0,64 % — чэхі. Рэлігійны склад: 80,02 % — рымска-каталікі, 14,76 % — людзі без належнасці да рэлігіі і 1,19 % — лютэране[2].
Зноскі
- Municipal Statistics(недаступная спасылка). Statistical Office of the Slovak republic (10 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2008. Праверана 23 верасня 2013.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads