Шурупак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шурупакmap
Remove ads

Шурупак (араб. شوروباك), у нашы дні вядомы як Тэль-Фара (араб. بتل فار) — помнік археалогіі на месцы аднайменнага шумерскага горада за 200 км на паўднёвы ўсход ад Багдада, сталіцы Ірака.

Thumb
Клінапісная таблетка з Шурупака з дагаворам аб продажы раба, 3 тысячагоддзе да н. э.
Хуткія факты Шурупак, Краіна ...

У шумера-акадскай міфалогіі Шурупак разглядаўся як адзін з найстаражытнейшых гарадоў, які ўзнік да сусветнага патопу. Адсюль паходзіў знакаміты шумерскі герой Зіўсудра. Археалагічныя даследаванні, якія вядуцца з 1902 года, паказалі, што найстаражытнейшы культурны пласт на месцы Шурупака ўзнік на мяжы 4 і 3 тысячагоддзяў да н. э. Ён з’яўляўся цэнтрам развітай земляробчай вобласці. Археолагамі былі выяўлены вялікія адрыны для захавання збожжа. Заступнікам горада лічылася багіня ўрадлівасці Нінліль.

Росквіт Шурупака прыйшоўся на эпоху трэцяй дынастыі Ура, калі яго плошча набліжалася да 200 га (месца сучасных археалагічных даследаванняў займае каля 120 га). Аднак да канца эпохі адбыўся заняпад. Горад быў пакінуты ў пачатку 2 тысячагоддзя да н. э.

Археолагамі ў Шурупаку былі знойдзены рэшткі жытлаў і магільняў, складзены архіў клінапісных таблетак з сярэдзіны 3 тысячагоддзя да н. э. Нагодай ўзнікнення міфа пра сусветны патоп менавіта ў Шурупаку з’яўляецца сведчанне значнай паводкі, што адбылася на месцы горада ў перыяд Джэмдзет-Наср.

Remove ads

Зноскі

  1. (unspecified title)doi:10.2307/4200173

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads