Шута-Арызары

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шута-Арызарыmap
Remove ads

Шута-Арызары (макед.: Шуто Оризари, цыг.: Shuto Orizari, алб.: Shutkë) — муніцыпалітэт у паўночнай частцы горада Скоп’е, сталіцы Рэспублікі Паўночная Македонія. З’яўляецца адзіным у свеце муніцыпалітэтам, дзе цыганы (якія прадстаўляюць большасць насельніцтва) маюць асаблівыя правы і абіраюць свайго кіраўніка горада (з 2017 года — Курта Дудуш[1]).

Хуткія факты Шута-Арызары, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

На поўдні мяжуе з муніцыпалітэтам Бутэль, на поўначы — з муніцыпалітэтам Чучар-Сандэва.

Гісторыя

Шута-Арызары пачаў актыўна забудоўвацца пасля землятрусу 1963 года.

Пасля абнаўлення Скоп’е і яго ўскраін тут пачалі сяліцца пераважна цыганы па паходжанні. Шута-Арызары мае высокую ступень урбанізацыі, тут узніклі адміністрацыйныя і культурныя ўстановы.

У 1996 годзе ўтворана адміністрацыйная адзінка Шута-Арызары з былога аднайменнага гарадскога квартала і двух суседніх пасёлкаў — Горна-Арызары і Долна-Арызары (Верхняе і Ніжняе Арызары).

Remove ads

Эканоміка

Эканоміка раёна знаходзіцца ў заняпадам стане, мясцовыя палітыкі нярэдка маніпулююць дзяржаўнымі субсідыямі на падтрымку цыганскага народа.

Дэмаграфія

Паводле апошняга агульнамакедонскага перапісу, у муніцыпалітэце пражывала 22017 чалавек, з якіх:

Плошча Шута-Арызары складае 7,48 км², шчыльнасць насельніцтва — 780,75 жыт/км².

Установы

У Шута-Арызары ёсць дзве школы: «Браты Раміз і Хамід» (навучанне на македонскай, дадатковая прадмет — цыганская мова) і «26 ліпеня» з навучаннем на албанскай. Таксама ёсць бальніца, якая абслугоўвае таксама жыхароў суседніх сёлаў: Бразда, Кучавіштэ, Пабожжа і інш. Таксама існуе бясплатная сталовая, якая абслугоўвае бедных з панядзелка па пятніцу.

Зноскі

  1. за конечност на резултати од гласањето во вториот круг на Локалните избори(недаступная спасылка), Государственная избирательная комиссия Республики Македония

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads