Шу (міфалогія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шу — старажытны егіпецкі бог паветра, спякоты і святла.
Remove ads
Міфалогія
Шу у іерогліфах | ||||
|
Шу лічыцца бажаством геліёпальскага пантэона. Імя паходзіць ад кораня, што значыў «сухі».
Паводле распаўсюджанай версіі міфа, Атум стварыў Шу са сваёй сліны або ў выніку ўзаемадзеяння са сваім ценем. Па іншай версіі, яго маці была Іўсасет. Яго сястрой і жонкай лічылася багіня Тэфнут. Егіпцяне верылі, што дзеці ад іх сумеснага шлюбу Геб і Нут таксама кахаюць адно аднаго. Каб не даць зямлі і небу зліцца, Шу стварыў паміж імі пласт паветра.
У міфах аб Атуме і Ра сцвярджалася, што Шу суправаджае бога сонца ў падземны сусвет і ратуе яго ад змея Апопа.
Шу часцяком маляваўся як уладар подыху, удзельнік апошняга суда над чалавекам пасля смерці. У познім Егіпце і Кушы Шу разглядалі як аднаго з першых фараонаў, яго імя сімвалізавала сакральную ўладу валадара. У Кушы ён атаясняўся з мясцовым богам Ары-гес-нефер.
Цікава, што постаці Шу і Тэфнут заставаліся папулярнымі нават падчас спроб Эхнатона ўвесці адзінае бажаство Атона.
Remove ads
Аблічча
На старажытнаегіпецкіх выявах Шу меў чалавечае аблічча. Выглядаў як мужчына ў галаўным уборы са страўсінага пер’я, са скіпетрам — знакам улады і знакам анк (паветра). Скуру часцяком малявалі чорнай, ці то каб падкрэсліць сувязь са спёкай, ці то каб выявіць сувязь з Нубіяй. Шырока распаўсюджаны скульптуры, на якіх Шу топча нагамі цела Геба і адначасова трымае над галавой Нут. Як муж багіні Тэфнут маляваўся ў вобразе льва.
Remove ads
Шанаванне
Пакуль не знойдзена храмаў з прысвячэннямі Шу. Аднак у асобных старажытнаегіпецкіх гарадах меліся мясціны, што мелі назвы «дом Шу», «уцёс Шу» або «трон Шу». Археолагі знаходзяць выявы Шу на тэрыторыі ўсяго Егіпта і на поўначы Судана.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads