Шчарчоўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шчарчо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Шчарчова.
Remove ads
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Шчэрчаўскі сельсавет у складзе Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Шчэрчава. З 17 снежня 1956 года ў складзе Пружанскага раёна. 15 студзеня 1962 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бродскага сельсавета[1]. У 1964 годзе ў склад Крыніцкага сельсавета перададзена вёска Ясень[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 23 населеныя пункты[3]. 5 сакавіка 1981 года сельсавет перайменаваны ў Шчарчоўскі, а яго цэнтр — у Шчарчова.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 867 чалавек[4], з іх 86,2 % — беларусы, 6,6 % — украінцы, 5,8 % — рускія, 1,0 % — палякі[5]; паводле перапісу 2019 года — 606 чалавек[6].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads