Шчацінка (рака)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Шчаці́нка[1][2], Шарсцінка[2] — рака ў Магілёўскім і Чавускім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Вільчанка (басейн Дняпра).

Хуткія факты Шчацінка, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 11 км, з іх 9 км на тэрыторыі Магілёўскага раёна[2]. Плошча вадазбору 43,5 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 м/км. Выток ракі знаходзіцца за 1 км у напрамку на захад ад вёскі Смолка (Чавускі раён)[2]. Упадае з усходняга боку ў сажалку Вільчыцы на рацэ Вільчанка, насупраць вёскі Вільчыцы. Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Рэчышча каналізаванае ў верхнім і сярэднім цячэнні. Асноўны прыток — ручай Падол (справа)[2].

Каля ракі населеныя пункты — Стужыца, Нядашава 1, Нядашава 2, Дубінка 1, Запруддзе. Каля вёсак Дубінка 1 і Нядашава 1 на рацэ сажалка Дубінка[3].

Remove ads

Зноскі

  1. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 18, 17. — 64 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads