Вільчанка
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вільчанка, Ві́льча, Дзягця́рка, Велічанка, Верчанка, Вейна[1] — рака ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дняпро.
Remove ads
Назва
Даўнейшая назва ракі — Вейна[2]. Паводле Я. Развадоўскага, назва паходзіць з фінскай мовы[3], ад апелятываў väinä і да т. п.[4].
На думку К. Бугі, назва балцкага паходжання, параўноўваецца з літоўскім гідронімам Vija, латышскім Vija[5][6], якія звязаныя з літоўскім vyti «звіваць, скручваць»[7], з пашыральнікам -n-.
На думку В. Жучкевіча, Вейна — назва-характарыстыка: расчышчанае, «звеянае» месца, гладкае. Назва ракі вытворная ад імя паселішча[8].
А. Рогалеў тлумачыць гідронім Вейна як роднасны старадаўняму слову вея — «галінка» і дзеяслову віць, бачыць у ім адлюстраванне семантыкі крывізны[9].
Так жа сама называецца прыток вілейскай Дзвінасы рака Вейніца (< Вейна), прыток дзвінскай Обшы рака Вейна.
Remove ads
Гідраграфія
Даўжыня ракі 22 км. Плошча вадазбору 158 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰.
Пачынаецца каля вёскі Палетнікі, вусце за 2 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Вільчыцы, на 1419[10] кіламетры ад вусця Дняпра. Адносіцца да Цэнтральна-Бярэзінскага гідралагічнага рэгіёна[11].
Вадазбор у заходняй частцы Аршанска-Магілёўскай раўніны[12]. Ад вусця 1,8 км рэчышча каналізаванае. На рацэ 2 сажалкі каля вёсак Навасёлкі і Вільчыцы. Прыток — рака Шчацінка[13] (злева, упадае ў сажалку Вільчыцы).
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads