Шчаўе дамашняе

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шчаўе дамашняе
Remove ads

Шчаўе дамашняе[1] (Rumex longifolius) — від травяністых раслін сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae). Этымалогія: лац.: longus — «доўгі», лац.: i — саюз, лац.: folius — «ліст»[2].

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Расліны шматгадовыя, вышынёй 60-120 см. Сцёблы прамыя і неразгалінаваныя на суквецці. Лісце, сабранае ў прыкаранёвую разетку, з доўгімі хвосцікамі (даўжынёй з пласціны); ствалавое лісце — кароткачарашковае; пласціны валасатыя на ніжнім баку ўздоўж жылак, ад ланцэтных да шырока яйкападобна-ланцэтных або даўгавата-ланцэтных, звычайна 25-50 (60) × 7-15 см, прыкладна ў 3-4 разы даўжэй шырыні аснавання шырока клінаватыя, верхавіны вострыя або падвострыя. Суквецці займаюць дыстальную палову часткі сцябла. Кветкі: звычайна двухполыя, зеленаватыя, маленькія, 2-3 мм шырынёй, правільныя; лісточкі калякветніка ў двух завітках; тычынак 6. Плод — бліскучы карычневы арэшак, трохкутны у папярочным перасеку, (2.5)3-3.5(4) × 1.5-2 мм. 2n = 60. Цвіце позняй вясной, летам і ў верасні.

Распаўсюджанне

Еўропа (Эстонія, Латвія, Літва, Расія, Украіна, Германія, Данія, Фінляндыя, Ісландыя, Нарвегія, Швецыя, Вялікабрытанія, Францыя, Іспанія); Азія (Расія, Кітай, Японія); Паўночная Амерыка (Грэнландыя, Канада, пн ЗША). Натуралізаваны ў некаторых іншых месцах.

Засяляе пусткі, абочыны, апрацаваныя палі, даліны рэк, лугі.

Ва Украіне расце ў лесастэпе, рэдка.

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 114. — 160 с. 2 350 экз. - у крыніцы пад назвай Rumex domesticus

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads