Шчытоўнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шчыто́ўнік, Папараць[1] (Dryopteris) — род папарацей сямейства Шчытоўнікавыя (Dryopteridaceae).
Remove ads
Апісанне
Шмагадовыя травяністыя бессцябловыя расліны вышынёй 20—150[2] см з тоўстым пакарочаным карэнішчам. Лісце перыстае або шматразоваперыстае, шматлікае, прыкаранёвае, у пучках. Групы спарангіяў (сорусы) размешчаны на ніжнім баку ліста. Размнажэнне спорамі і вегетатыўна (дзяленнем карэнішча[2]).
Арэал і экалогія
Каля 150 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе і ў гарах тропікаў[2]. На тэрыторыі Беларусі 5 відаў. Найбольш вядомыя: шчытоўнік грабеньчаты (Dryopteris cristata), шчытоўнік мужчынскі, або папараць мужчынская (Dryopteris filix-mas), шчытоўнік шартрскі, ці ігольчасты (Dryopteris carthusiana). Трапляюцца ў вільготных лясах (звычайна шыракалістых[2]), хмызняках, на тарфяных балотах. Ценевынослівыя і ценелюбівыя расліны, непатрабавальныя да якасці глебы.
Remove ads
Выкарыстанне
Лекавыя, дэкаратыўныя расліны. Карэнішчы шчытоўніка мужчынскага выкарыстоўваюцца ў медыцыне.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 47. — 160 с. — 2 350 экз.
- Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — Т. 2. Лимонник—Ящерицы. — С. 568. — 631 с. — 100 900 экз. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads