Шымкент

горад у Казахстане From Wikipedia, the free encyclopedia

Шымкентmap
Remove ads

Шымкент (каз.: Шымкент) — горад рэспубліканскага значэння ў Казахстане (да 2018 года адміністрацыйны цэнтр Паўднёва-Казахстанскай вобласці). Горад уваходзіць у тройку найбуйнейшых гарадоў Казахстана і з’яўляецца адным з найбуйнейшых прамысловых і гандлёвых цэнтраў краіны.

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...

Прэзідэнт рэспублікі Нурсултан Назарбаеў адзначыў Шымкент як трэці паводле значнасці горад у краіне[7]. Міжнародная асамблея сталіцаў і буйных гарадоў (МАГ) прызнала Шымкент «Лепшым горадам сярод краін СНД» у 2011 годзе[8].

Remove ads

Гісторыя

Паселішчы на тэрыторыі сучаснага Шымкента ўжо існавалі на мяжы XIXII стагоддзяў. На працягу стагоддзяў Шымкент нярэдка падвяргаўся спусташальным нашэсцям заваёўнікаў. У пачатку XIII стагоддзя праз Сайрамскі аазіс прайшлі ў Маверанахр войскі Чынгісхана, пасля чаго ён стаў часткай уладанняў нашчадкаў заваёўніка. У XIV стагоддзі ў выніку паспяховых ваенных дзеянняў супраць ханаў Ак-Орды і Залатой Арды Цімур уключыў яго ў састаў сваёй дзяржавы. У пачатку XVI стагоддзя Шымкент увайшоў у састаў Казахскага ханства, затым на працягу XVIIXVIII стагоддзяў стаў аб’ектам нашэсцяў джунгарскіх заваёўнікаў.

Remove ads

Насельніцтва

Большую частку насельніцтва горада складаюць казахі (65 %), у той час як сярод нацыянальных меншасцей лідарства маюць рускія (15 %) і узбекі (14 %).

Эканоміка

Шымкент з’яўляецца адным з вядучых прамысловых і эканамічных цэнтраў Казахстана. У горадзе налічваецца 69 прамысловых прадпрыемстваў каляровай металургіі, машынабудавання, хімічнай, нафтаперапрацоўчай і харчовай прамысловасці.

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads