Шыразскі ўніверсітэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шыразскі ўніверсітэтmap
Remove ads

Шыразскі ўніверсітэт, раней вядомы як Універсітэт Пехлеві — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў Іране, вучэбны і навукова-даследчы цэнтр  (руск.). Размешчаны ў горадзе Шыраз.

Хуткія факты Шыразскі ўніверсітэт, Арыгінальная назва ...

Цяпер у ім вучыцца больш за 13000 студэнтаў. Ва ўніверсітэце прадстаўлены 53 бакалаўрскія праграмы, 61 магістарская, адна праграма на ступень доктара медыцыны (ветэрынарыя) і 25 доктарскіх праграм.

Remove ads

Гісторыя

Папярэднік Шыразскага ўніверстэта — тэхнічны каледж пад назвай «Вышэйшы інстытут здароўя» для падрыхтоўкі медыцынскіх спецыялістаў па чатырохгадовай праграме, заснаваны ў 1946 годзе. У 1950 годзе ён быў пераўтвораны ў медыцынскі інстытут. У 1953 годзе была заснавана Школа медсясцёр і Каледж сельскай гаспадаркі, мастацтваў і навук Намазі.

Пасля далучэння да комплекса ў 1954 годзе каледжа інжынерных навук і Каледжа ветэрынарнай медыцыны яму быў нададзены статус універсітэта. У гонар правячай дынастыі ён атрымаў назву Універсітэт Пехлеві. У дарэвалюцыйны перыяд у складзе ўніверсітэта таксама ўзніклі стаматалагічная школа (1969), школа паслядыпломнай адукацыі і каледж электронікі (1969), каледж права і педагогікі (1977).

У 1960 годзе шах Махамед Рэза Пехлеві запрасіў прэзідэнта Пенсільванскага ўніверсітэта Гейларда Харнуэла ў Іран, каб той вывучыў Іранскія вышэйшыя навучальныя установы  (руск.). Па заказу шаха Харнуэл падрыхтаваў справаздачу, па выніках якой шах прапанаваў Пенсільванскаму ўніверсітэту дапамагчы пераўтварыць Універсітэт Пехлеві ў адзінае ВНУ на Блізкім Усходзе, заснаванае на амерыканскай сістэме вышэйшай адукацыі[4]. Такім чынам Пенсільванскі ўніверсітэт адыграў важную ролю ў фарміраванні структуры і праграмы шмат якіх факультэтаў і інстытутаў Універсітэта Пехлеві. Мноства выкладчыкаў Пенсільванскага ўніверсітэта паехалі ў Шыраз выкладаць ці кіраваць вучэбнай ці даследчыцкай працай. Прэзідэнт Пенсільванскага ўніверсітэта быў удастоены ганаровай ступені Універсітэта Пехлеві ў знак прызнання заслуг у яго фармаванні[5].

Падчас ісламскай рэвалюцыі, калі была звергнута дынастыя Пехлеві, пачалася культурная рэвалюцыя 1980—1987 гг., накіраваная на ісламізацыю адукацыі і культуры. У яе ходзе ўсе ўніверсітэты Ірана былі зачынены на тры гады.

Цяпер Шыразскі ўніверсітэт карыстаецца ў Іране рэпутацыяй вельмі моцнага ВНУ, пераўзыходзіць па акадэмічных паказчыках нават Тэхналагічны ўніверсітэт імя Шарыфа і Тэгеранскі ўніверсітэт.

Таксама пры Шыразскім універсітэце створаны Віртуальны ўніверсітэт, першы сярод віртуальных універсітэтаў у Іране.

Remove ads

Мова выкладання

Хаця афіцыйнай і асноўнай мовай выкладання ў Шыразскім універсітэце з’яўляецца персідская, вялікая колькасць лекцый, падручнікаў, хатніх заданняў прапануецца на англійскай мове; гэта асабліва справядліва для інжынернай школы, дзе падручнікі па асноўным двсцыплінам (электрыка, электроніка, камп’ютарная справа, механіка, будаўніцтва, матэрыялазнаўства і хімічная інжынерная справа) — на англійскай мове.

Remove ads

Зноскі

  1. University Council(недаступная спасылка). Shiraz University. Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2017. Праверана 12 лістапада 2016.
  2. Shiraz University, Degres and Programs(недаступная спасылка)
  3. Report of Shiraz University in September 2013(недаступная спасылка). Shiraz University.
  4. Frye, R. N. Greater Iran. Mazda Publishers. 2005. ISBN 1-56859-177-2. P. 232.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads