Шыхаў
вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шы́хаў[1] (трансліт.: Šychaŭ, руск.: Шихов) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці, на рацэ Жарэла. Уваходзіць у склад Стрэшынскага сельсавета. Размешчана за 30 км на поўдзень ад Жлобіна, 20 км ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка, 70 км ад Гомеля.
Remove ads
Гісторыя
Выяўленыя археолагамі паселішчы 8—5-га тысячагоддзяў да н.э. (за 0,5 км на поўначы ад вёскі) і майстэрня каменнага веку (за 0,4 км на поўдні ад могілак) сведчаць аб засяленні тутэйшых мясцін у глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Стрэшынскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні Па рэвізіі 1858 г. 40 двароў, 340 жыхароў, уладанне князя Л. М. Галіцына. У 1880 г. 67 двароў, 386 жыхароў хлебазапасны магазін. У 1895 г. адкрыта школа граматы, ператвораная ў 1909 г. у царкоўна-прыходскую, а ў 1917 г. у земскую (размяшчалася ў наёмнай сялянскай хаце). Паводле перапісу 1897 г. 108 двароў 725 жыхароў, 2 ветракі, крупарушка, піцейны дом. У 1909 г. 117 двароў, 956 жыхароў, 2893 дзес. зямлі. У 1924 г. з вёскі быў выдзелены пас. Дружны. 3 20.8.1924 г. да 21.8.1925 г. цэнтр Шыхаўскага сельсавета Стрэшынскага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 г. арганізаваны калгас «Камсамолец». У Вялікую Айчынную вайну 161 вясковец загінуў на фронце. Вызвалена ад нямецка-фашысцкай акупацыі 29.11.1943 г. У снежні 1943 г. — лістападзе 1944 г. у вёсцы размяшчаўся палявы шпіталь савецкіх войск. Паводле перапісу 1959 г. 591 жыхар. У 1962 г. да вёскі далучаны пасёлкі Дружны, Зароўскі, у 1966 г. — пасёлак Садовы. У складзе калгаса «Праўда» (цэнтр — в. Верхняя Алба).
Да 23 лістапада 2022 года вёска ўваходзіла ў склад Верхнеалбянскага сельсавета[2].
Remove ads
Агульнае
Цагельны завод, аддз. сувязі, Дом культуры. Планіровачна складаецца з працяглай крывалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, да якой далучаюцца кароткія просталінейныя вуліцы. Каля вёскі залежы суглінку і гліны.
Забудова двухбаковая, мураваная і драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма ўдзельніка парада Перамогі ў Маскве 24.6.1945 г. А. С. Андрухова.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads