Шэйпічы (Асіповіцкі раён)

вёска ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Шэ́йпічы[1] (трансліт.: Šejpičy, руск.: Шейпичи) — вёска ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Свіслацкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Згадваецца ў 1560 годзе як вёска ў абмежаванні сёлаў Свіслацкай воласці ВКЛ[2].

Назва

Назва іменнага паходжання, ад балцка-літоўскага антрапоніма тыпу Šeipys. Адпаведнае прозвішча (як і вытворнае ад яго патранімічнае Šeipūnas) вядомае ў сучаснай літоўскай антрапаніміі[крыніца?].

Звязваецца з літоўскім šeipuoti, šieptis «шчэрыцца, шчэрыць зубы (пасміхаючыся, смеючыся), зубаскаліць», антрапонім быў іменем-мянушкай са значэннем «Скалазуб».

Ніжэй па правым беразе Бярэзіны — Вайнілава (ад балцка-літоўскага аднаасноўнага імя Vainilà), вышэй — Вінорава (ад двухасноўнага імя Vai-nor’as).

Назва Шэйпічы другаснага паходжання, яе мелі прынесці перасяленцы з-пад Ваўкавыска, дзе ёсць (каля Ружанаў) вёска Шэйпічы[крыніца?]. На «ваўкавыскі» кірунак паказвае тапонім Ваўкавыск каля Ігумена (Чэрвеня), у суправаджэнні іншых адыменных тапонімаў балцка-літоўскага паходжання (Вайнілава, Кукалеўка, Камейкі). Такія іменныя назвы сягаюць першай паловы XV стагоддзя, калі на ўсходзе рассялялася літоўскае баярства з мэтай умацавання ВКЛ[3].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads