Эвернія распасцёртая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эвернія распасцёртая
Remove ads

Эвернія распасцёртая (Evernia divaricata) — від грыбоў рода Эвернія сямейства Umbilicariaceae, які расце на скалах.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Слаявіна даўжынёй 8-20 см, барадападобная, павіслая, мяккая, жаўтавата-, шэравата- ці бледна-зеленаватая, густая, радзей слаба разгалінаваная, звычайна без пэўнага органа прымацаваня. Лопасці шырынёй 0,8-2 мм, у месцах галінаванняў шырынёй да 3-5 мм, радыяльна-вуглаватыя, па ўсёй даўжыні кольцападобна патрэсканая з бачнай у трэшчынах белаватай сарцавінай, сімпадыяльна, дыхатамічна, часам няпэўна разгалінаваныя ад самай асновы або толькі ў верхавінкавай частцы, з раскіданымі па ўсёй даўжыні дробнымі шыпападобнымі адросткамі даўжынёй 2-5 мм.

Эвернія распасцёртая ўтрымлівае ўснінавую кіслату[1].

Remove ads

Пашырэнне

Еўропа, Паўднёвая Азія, Паўночная і Паўднёвая Амерыка, Грэнландыя. На тэрыторыі Беларусі вядомы ў Брэсцкай (Пружанскі і Столінскі раёны), Віцебскай (Верхнядзвінскі і Расонскі раёны), Гомельскай (Лельчыцкі раён), Мінскай (Мядзельскі раён) і Магілёўскай (Асіповіцкі раён) абласцях[2].

Аддае перавагу хваёвым лясам.

Ахова

Ахоўваецца ў Беларусі, Польшчы і Літве[2], Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі[3].

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads