Эдмунд Іванавіч Звяровіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эдмунд Іванавіч Звяровіч (нар. 30 снежня 1936, станіца Нова-Уладзімірская, Краснадарскі край, Расія) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1973, Тэорыя двухэлементавых краявых задач на рыманавых паверхнях і яе дастасаванні), прафесар (1977).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Растоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1960). З 1975 г. працуе ў БДУ. Навуковыя працы па тэорыі краявых задач і іх дастасаваннях. Распрацаваў у квадратурах агульнае рашэнне задачы Рымана на рыманавых паверхнях і выкарыстаў гэта ў плоскай тэорыі пругкасці. Распрацаваў метад лакальна-канформавага склейвання для развязання лінейных краявых задач на канечных рыманавых паверхнях.
Навуковыя працы
- Краевые задачи теории аналитических функций в гельдеровских классах на римановых поверхностях // Усп. матем. наук. 1971. Т. 26, вып. 1;
- Двухэлементные краевые задачи и метод локально-конформного склеивания // Сиб. матем. журн. 1973. Т. 14, № 1;
- Алгебраический метод построения основных функционалов римановой поверхности, заданной в виде конечнолистной накрывающей сферы // Сиб. матем. журн. 1987. Т. 28, № 6.
Remove ads
Зноскі
- Матэматычная генеалогія — 1997.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads