Эдуард Сяргеевіч Піткевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эдуард Сяргеевіч Піткевіч (нар. 26 мая 1941, Няўянск, Кіраваградскі раён, Свярдлоўская вобласць, Расія) — беларускі ўрач-фармаколаг і патафізіёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1997), прафесар (2003).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Паталагічная фізіялогія», 1964; аспірантура, 1967).
Працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (1964—1999), Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (2003—2011, кафедра нармальнай фізіялогіі, загадчык кафедры), Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (з 2011, факультэт фізічнай культуры і спорту, у 2011—2016 — загадчык кафедры лячэбнай фізкультуры і спартыўнай медыцыны, з 2016 — кафедра тэорыі і методыкі фізічнай культуры і спартыўнай медыцыны, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: павышэнні рэзістэнтнасці арганізма; фармакалогія спорту.
Remove ads
Узнагароды
Значок «Выдатнік аховы здароўя СССР» (1977), Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2007), Ганаровая грамата Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта (2011).
Бібліяграфія
- Экспериментальное обоснование применения антигипоксантов в терапии острых нарушений мезентериального кровообращения : диссертация … доктора медицинских наук : 14.00.25 : защищена 01.06.1997 : утверждена 05.12.1997 / Э. С. Питкевич. — Москва, 1996.
- Применение креатинфосфата в хирургии : монография / Сачек М. Г. [и др.]. — Витебск, 1998.
- Фармакологическая коррекция работоспособности в спорте : методические рекомендации / Э. С. Питкевич [и др.]. — Витебск, 2013.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads