Эдуард Уладзіміравіч Мацюшонак
Беларускі жывапісец From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эдуард Уладзіміравіч Мацюшонак (7 сакавіка 1958, вёска Мнюта 2 Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі мастак[1].
Remove ads
Біяграфія
У 1979—1984 гадах вучыўся ў Віцебскім педагагічным інстытуце на мастацка-графічным факультэце.
З 1984 года жыве і працуе ў Вілейцы Мінскай вобласці, выкладае сусветную мастацкую культуру і маляванне ў гімназіі «Логас», кіруе выяўленчай студыяй «Вясёлка».
Ад 1986 года бярэ ўдзел у міжнародных, нацыянальных і рэгіянальных выставах. У 1989 годзе прыняты ў Моладзевае аддзяленне пры Саюзе мастакоў СССР.
Вядзе гісторыка-мастацкую дзейнасць, вяртаючы імёны незаслужана забытых мастакоў Беларусі, сярод якіх Нікадзім Сілівановіч, Леў Альпяровіч і Уладзіслаў Страмінскі [2]. Творча пераасэнсоўвае спадчыну Язэпа Драздовіча[3]. Сярод тэм карцін: дзяды, сям’я, род, радзіма[4], дынастыі выбітных асоб Беларусі, якія стварылі для нас багатую гісторыю: Храптовічаў, Плятэраў, Багдановічаў, Козел-Паклеўскіх, Любанскіх і іншых[5]. Вялікая колькасць прац мастака прысвечаная Глыбоцкаму краю: «Космас Язэпа Драздовіча», «Маёнтак у Мнюце», «Глыбокае. Нядзеля», «Вяртанне Драздовіча». Цікаўнасць да тэмы сваёй малой радзімы атрымала працяг у карціне «Абуджэнне (Глыбоцкім дударам)». Карціна была прызентаваная падчас фэсту Дударскі рэй 2019, а пазней на выставах у Доме урада і Прэзідэнцкай бібліятэцы[6].
Адбылося больш за 15 персанальных выстаў у Беларусі і за мяжой. Яго работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, ЗША і Германіі.
Remove ads
Зноскі
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2022. Праверана 19 верасня 2021.
- https://rh.by/2019/05/27/vystavyacz-u-dome-urada/ Архівавана 23 жніўня 2021.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
