Эйсмантаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Э́йсмантаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Вялікія Эйсманты.

Хуткія факты Эйсмантаўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Крынкаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Эйсманты. З 20 верасня 1944 года ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў Свіслацкім раёне. 23 сакавіка 1964 года да сельсавета далучана частка скасаванага Жукевіцкага сельсавета (10 населеных пунктаў: вёскі Барыскі, Вялікія Ёдкавічы, Жукевічы, Малыя Ёдкавічы, Мацеевічы, Місявічы, Міхаліно, Станявічы, Цыдзікі і Ярмолічы), у склад Алекшыцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Кордзікі, Масаляны і Траццякі)[1]. З 30 ліпеня 1966 года ў Бераставіцкім раёне.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1315 чалавек[2], з іх 51,0 % — палякі, 42,7 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 1,3 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1090 чалавек[4].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads