Эла Марленаўна Лібанава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эла Марленаўна Лібанава (укр.: Елла Марленівна Лібанова; нар. 12 лютага 1950, Кіеў) — украінскі вучоны ў галіне сацыяэканомікі, дэмаграфія і эканомікі працы, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Украіны (2009, член-карэспандэнт з 2002), доктар эканамічных навук (1992), прафесар (2000), заслужаны эканаміст Украіны (2002). Дырэктар Інстытута дэмаграфіі і сацыяльных даследаванняў імя М. В. Птухі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны. Першая за гады існавання НАНУ жанчына — член яе прэзідыума[1].
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Кіеўскі інстытут народнай гаспадаркі імя Д. С. Каротчанка ў 1971 годзе. У 1977 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю, у 1993 годзе абараніла доктарскую дысертацыю.
З 1971 па 1977 гады — працавала ў Кіеўскім інстытуце народнай гаспадаркі імя Д. С. Каротчанка (інжынерам, затым малодшым навуковым супрацоўнікам).
З 1977 па 2000 гады — працавала ў Савеце па вывучэнні прадукцыйных сіл Украіны НАН Украіны (ад пасады старэйшага інжынера да загадчыка аддзела).
З 2000 па 2005 гады — навуковы кансультант Прэзідэнта Украіны.
У 2002 годзе абрана членам-карэспандэнтам НАН Украіны па спецыяльнасці «Эканоміка працы». Першая жанчына, абраная членам-карэспандэнтам, а затым і акадэмікам Аддзялення эканомікі НАН Украіны[1].
З 2003 года — намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута дэмаграфіі і сацыяльных даследаванняў імя М. В. Птухі НАН Украіны, створаны ёю разам з акадэмікам НАН Украіны С. І. Піражковым.
З 2007 года ўзначальвае Інстытут дэмаграфіі і сацыяльных даследаванняў імя М. В. Птухі НАН Украіны.
У 2009 годзе абрана акадэмікам НАН Украіны па спецыяльнасці «Сацыяэканоміка». З 2009 па 2025 — акадэмік-сакратар Аддзялення эканомікі НАН Украіны[2], з 2025 — дарадца Прэзідыума НАН Украіны.[3]
Прафесар Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі, выкладае курс «Сацыяльная статыстыка» на эканамічным факультэце.
З’яўляецца аўтарам больш за 200 прац, апублікаваных ва ўкраінскіх і міжнародных навуковых выданнях, у тым ліку больш за 30 навуковых публікацый у міжнародных выданнях — ААН, Сусветнага банка, ЮНІСЕФ, МАП і іншых.
Remove ads
Узнагароды
- Ганаровая грамата Кабінета Міністраў Украіны (2003).
- Падзяка Кабінета Міністраў Украіны (2004).
- Ордэн княгіні Вольгі III ступені (2009)[4].
- Ордэн княгіні Вольгі II ступені (2013)[5].
- Ордэн княгіні Вольгі I ступені (2021)[6].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads