Элеанора Аўстрыйская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Элеанора Габсбург (ням.: Eleonore von Kastilien, ісп.: Leonor de Austria; 15 лістапада 1498, Лёвен — 18 лютага 1558, Талавера-ла-Рэаль) — народжаная эрцгерцагіня Аўстрыйская, інфанта Іспанская і прынцэса Бургундыі; трэцяя жонка караля Мануэля I Партугальскага, пазней другая караля Францыі Францыска I.
Remove ads
Біяграфія
Элеанора была старэйшай дачкой Філіпа IV, герцага Бургундскага і Кастыльскай каралевы Хуаны I. Сярод яе братоў і сясцёр былі імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі Карл V і Фердынанд I, каралева-кансорт Даніі, Нарвегіі і Швецыі Ізабела, каралева-кансорт Венгрыі Марыя і каралева-кансорт Партугаліі Кацярына. З прычыны хваробы маці, выхоўвалася разам з братам Карлам у Нідэрландах, пры двары цёткі — Маргарыты Аўстрыйскай.
Сярод прэтэндэнтаў на яе руку былі каралі Англіі Генрых VII, кароль Англіі і Генрых VIII, каралі Францыі Людовік XII і Францыск I і кароль Польшчы Жыгімонт I.
Па жаданні брата, 16 ліпеня 1518 года яна ажанілася з каралём Партугаліі Мануэлем, стаўшы яго трэцяў жонкай. У іх было двое дзяцей:
- Карл (1520), памёр у маленстве;
- Марыя (1521—1577), адна з самых багатых прынцэс Еўропы, памерла незамужняй.
Элеанора стала ўдавой у снежні 1521 года, калі Мануэл памёр ад чумы.
4 ліпеня 1530 года яна ажанілася з каралём Францыі Францыскам I. Гэты шлюб быў не больш шчаслівым, чым папярэдні, Францыск аддаваў перавагу новай жонцы палюбоўніцы Ганне дэ Післё. Дзяцей у пары не было. Брантом піша, што каралева ў інтымным жыцці знаходзіла адпачыванне ў абдымках сваіх прыдворных дам.
Як каралева Францыі не мела ніякага ўплыву, аднак служыла злучным звяном паміж Францыяй і Свяшчэннай Рымскай імперыяй. Памерла ад прыступу астмы, знаходзячыся на зваротным шляху з Партугаліі, дзе спрабавала памірыцца са сваёй дачкой.
Remove ads
Зноскі
- В. Бутенко Элеонора Австрийская // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1904. — Т. XLа. — С. 639.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads