Элеанора Джорджы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Элеанора Джорджы (італ.: Eleonora Giorgi; 21 кастрычніка 1953[1], Рым — 3 сакавіка 2025[2], Рым) — італьянская актрыса, рэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар.
Remove ads
Біяграфія
Упершыню на вялікім экране Элеанора Джорджы з’явілася ў эпізадычнай ролі Мэйд у фільме «Чорнае чэрава тарантула» (1971). Першая галоўная жаночая роля — Mariuccia у фільме рэжысёра Сальваторэ Самперы «Непрыкаяная» (1974), дзе яе партнёрам стаў спявак і кампазітар Даменіка Мадуньё.
Атрымала вядомасць як выканаўца галоўных жаночых роляў у італьянскіх камедыях 1980-х гадоў. Элеанора Джорджы грала ў дуэтах з вядомымі камедыйнымі акцёрамі Італіі Адрыяна Чэлентана, Рэната Пацэта, Джоні Дарэлі, Карла Вердонэ.
У 1979 годзе выйшла замуж за выдаўца Анджэла Рыцалі, развялася з ім у 1984 годзе. У 1988 годзе пайшла з кіно, жыла з сям’ёй і дзецьмі на ферме. У 1993 годзе выйшла замуж за італьянскага акцёра Масіма Сівара, зноў развялася ў 1996 годзе.
У 2003 годзе выступіла як рэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар фільма «Мужчыны і жанчыны, праўда і хлусня», дзе ў галоўнай ролі зняла Арнелу Муці, сваю асноўную саперніцу ў камедыях 1980-х гадоў.
У 2008 годзе паставіла камедыю «Мінулым летам».
Джорджы працавала на радыё, удзельнічала ў шоу на тэлебачанні, здымалася ў тэлесерыялах.
Remove ads
Фільмаграфія
- (1979) «Аксамітныя ручкі» — Цілі
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads