Элегія (калектыў аўтарскай песні)
калектыў аўтарскай песні From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Калектыў аўтарскай песні «Элегія» — вакальна-інструментальны ансамбль аўтарскай песні, створаны ў 1999 ў Вілейцы. Кіраўнік Таццяна Захарыч. Дэбют адбыўся на Беларускім тэлебачанні ў праграме «Мы, пэўна, апошнія з тых», прысвечанаму творчасці земляка паэта Івана Лашуткі.
Калектыў і яго ўдзельнікі — лаўрэаты і дыпламанты абласных, нацыянальных, міжнародных фестываляў-конкурсаў.
Званне «Народны калектыў» прысуджана ў 2003 годзе.
Калектыў цесна супрацоўнічае з народным ансамблем гітарыстаў «Адэліта».
Remove ads
Удзел у фестывалях і конкурсах
- «Лицедейство старого города», 2003, Віцебск.
- «Віцебскі лістапад», 2004, Віцебск
- «Петербургский аккорд», 2004, Мінск
- «Бардаўская восень», 2005, Польшча
- «Напеў зямлі маёй», 2006, Мар’іна Горка
- «Ратуйце людзі ўсё жывое!», 2009
- Фестываль польскай культуры, 2008
- «Калядная зорка», 2011, Маладзечна
- «Бард-рыбалка», 2011, Магілёўская вобласць
- Нацыянальны фестываль песні і паэзіі «Маладзечна — 2011»
- «Дажынкі — 2011», Маладзечна
Remove ads
Рэпертуар
У рэпертуары «Элегіі» больш за 90 песень на ўласныя тэксты і музыку, а таксама на вершы беларускіх паэтаў Навума Гальпяровіча, Людмілы Рублеўскай, Васіля Жуковіча, Веры Вярбы і іншых, паэтаў-землякоў, вядомых бардаў: лірычныя, раманс, турыстычныя, гумарыстычныя, шансон, інструментальная класічная, народная музыка, беларускія народныя песні, уласныя інструментальныя творы.
Дыскаграфія
Запісаныя 5 дыскаў з песнямі, у т. л. Два апошніх — «Іду са словам да людзей» (2009), «На востраве душы» (2012) в рамках проекта «Незабыўныя імёны Вілейшчыны».
Удзельнікі
- Таццяна Захарыч — кіраўнік, аўтар-выканаўца, фортэпіяна, гітара.
- Уладзімір Лапцік — гітара, аранжыроўка песень
- Аксана Жук — скрыпка
- Уладзімір Цанунін[1] — гітара, аўтар-выканаўца
- Аляксандр Сяліцкі — гукарэжысёр
Зноскі
- Сустрэча з Уладзімірам Цануніным Архівавана 16 сакавіка 2016. // «Рэгіянальная газета»
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads