Эль-Баб

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эль-Бабmap
Remove ads

Эль-Баб (араб. الباب) — горад у Сірыі, у мухафазе Халеб. З’яўляецца цэнтрам аднайменнага раёна. Эль-Баб знаходзіцца на паўночным ўсходзе ад Халеба (Алепа), мае плошчу каля 30 км². У 2007 годзе насельніцтва горада дасягнула 144 705 чалавек, такім чынам Эль-Баб стаў восьмым па насельніцтве горадам у Сірыі. Большасць гарадскога насельніцтва суніты.

Хуткія факты Эль-Баб, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Грамадзянская вайна ў Сірыі

Да красавіка 2012 года горад не закранала грамадзянская вайна. 20 красавіка сірыйская армія адкрыла агонь па пратэстоўцах у горадзе, што заахвоціла хвалю незадаволенасці і рэзкае ўзмацненне мясцовай апазіцыі. З сярэдзіны мая па сярэдзіну чэрвеня ў горадзе сфарміравалася каля 15 апазіцыйных груповак. Урадавыя войскі распачалі некалькі нападаў на горад, каля двух месяцаў працягваліся бітвы, і 10 ліпеня 2012 года апазіцыя захапіла апошнюю апору ўрадавых войскаў на тэрыторыі горада.

Апазіцыя, заняўшы Эль-Баб, сур’ёзна ўмацавалася[1][2][3]. Сірыйская свабодная армія завалодала ўсёй тэрыторыяй на паўночны ўсход ад Алепа[4].

У лістападзе 2013 года сіламі Ісламскай дзяржавы апазіцыйныя ўлады былі выцесненыя, і горад перайшоў пад поўны кантроль тэрарыстаў[5].

23 лютага 2017 года Сірыйская свабодная армія (ССА) пры падтрымцы ВС Турцыі зачысціла Эль-Баб ад баевікоў «Ісламскай дзяржавы».

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads