Эль-Джадзіда
горад у Марока From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эль-Джадзіда (араб. الجديدة, фр. El Jadida) — партовы горад на атлантычным узбярэжжы Марока, сталіца аднайменнай правінцыі краіны. Старая партугальская крэпасць у горадзе з’яўляецца аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Remove ads
Гісторыя горада
Горад быў заснаваны партугальцамі у 1502 годзе, калі для абароны ад маўраў была пабудавана крэпасць Мазаган. Пад гэтай назвай і быў вядомы горад да 1769 года, калі ён быў захоплены і разбураны султанам Махамедам бен Абдалай.
У 1825 годзе арабы зноў адбудавалі горад, даўшы яму арабскую назву «Эль-Джадзіда», якую можна перакласці на беларускую мову як «новы». Аднак пасля пераходу Марока пад пратэктарат Францыі, калі горад пачаў хутка развівацца, яму было вернута старая назва. І толькі з атрыманнем краінай незалежнасці назва «Эль-Джадзіда» стала афіцыйнай.
У 2004 годзе ў горадзе пражывала 144 000 чалавек. Пляжы Эль-Джадзіды служаць месцам адпачынку як для жыхароў Марока, так і для замежных турыстаў.
Remove ads
Зноскі
- 2024 Moroccan census / пад рэд. High Commission for Planning — 7
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads